Страница:
112 из 453
Падман. Нінавошта я болей не маю права. Не маю.
— Перастань ты сябе катаваць, — кінуў я. — Ну здарылася, ну лухта. Кончым з гэтым, і ўсё.
— Не лухта, — сказала яна. — Я і прыйшла, каб скончыць. Болей не прыйду. Пагляджу вось толькі і… Нічога, ты хутка забудзеш, што здарылася. І ты мяне жорстка не судзі.
— Ды я й не думаю, — усміхнуўся я. — Ну давай вып'ем крыху «нямешанага кадара».
— Давай, — усміхнулася яна вільготнымі вачыма. — Толькі давай будзем тут. Нікуды не пойдзем.
Я расчысціў стол ад слядоў начной працы і паставіў на яго што меў.
— Ты што збіраешся рабіць у наступныя дні?
— Пакуль нічога. Дні праз тры з'еду.
— Куды?
— У Альшаны па справе. Гэта пад Кладна. Вёска.
— Надоўга?
— Тыдні тры, можа, месяц.
— Ну вось, значыць, бывай. Можа здарыцца і так, што сустрэнемся. Выпадкова. Хто ведае, што яно і як.
— Слухай, Зоя. Я яшчэ раз табе кажу…
— Не кажы глупства. Не паўтарай гэтага. Сам ведаеш, слабасць жаночая. Але толькі не са мной. Я вырашыла ўжо.
— Не буду. Хаця мне кепска. Але, магчыма, я і пераканаю цябе.
— Паглядзім. Паглядзім.
Дзіўныя, дзіўныя вочы.
— А што ты гэтыя дні рабіў?
— Ды тут галаваломку адну старажытную рашаў.
— І вырашыў?
— Не дужа. Не да канца.
— Ну, памагай табе бог. Хай шчасціць. Ты ж глядзі вазьмі цёплыя шкарпэткі. Некалькі. У вёсцы слата. Блакнотаў пару. Цыгарэт. Кавы растваральнай, бо там не дастанеш. І ручак пару зарадзі.
|< Пред. 110 111 112 113 114 След. >|