Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 6 из 453

Пісаў і не ведаў, што ў тойвечар лёс — цераз аднаго ўстрывожанага чалавека — ублытае мяне ў сапраўдны дэтэктыў.

У той брыдкі сакавіцкі вечар я якраз рыхтаваўся да работы. Шчыра кажучы, не цярпелася дарвацца да яе: многія месяцы я займаўся не тым, чым хацеў.

Для мяне гэтыя першыя хвіліны — ледзь не найбольшая асалода ў жыцці. Метадычна раскласці на стале рэчы: чыстая папера — справа, злева — месца для спісанай. Справа крыху далей — вымытая да рыпення попельніца. Ля яе нечапаны (абавязкова нечапаны!) пачак цыгарэт. Дзве ручкі запраўлены чарнілам. На падаконні злева свежазмолатая кава ў герметычным слоіку і кававы апарат. На стале ані парушынкі.

Сам ты толькі што пагаліўся, узяў ванну, абавязкова надзеў новую чыстую кашулю. Перад табою бялюткі аркуш ільснянай паперы, і зялёная лямпа кідае на яго яркае ў салатавым паўзмроку кола. Ты можаш адкласці работу да раніцы — усё адно ўнутрана ты падрыхтаваны да яе. А можаш сесці і зараз.

І чорт яго бяры, што за вокнамі шалее і коса імчыцца мокрая тхлань сакавіцкага снегу, што за ім ледзь відны вулічныя сіратлівыя ліхтары, скурчаныя цені лрахожых, рухомы вежавы кран непадалёк і чырвоную іголку тэлевышкі наводдаль. Нічога, што так тужліва калоцяцца аблепленыя снегам дрэвы і так бяздонна блішчыць пад рэдкімі ліхтарамі асфальт.

Няхай. У цябе цёпла. І ты ўвесь, і скураю і нутром, падрыхтаваны да вялікай Работы, адзінага пэўнага, што ў цябе ёсць.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]