Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
46 из 75
У кажнага зь iх занятак. Мiхась дапамагае мацi дайнiцу несьцi, а певень зьлезе з куратнiка, паглядзiць-паглядзiць вакол i нешта загаворыць да курэй-чубатак на сваёй курынай мове: ко-ко-ко-о-о! Вiдаць, кажа:
- Злазьце, чубаткi, сьнедаць пара. Пойдзем чарвякоў шукаць.
I чубаткi, сьпяшаючыся, адна за другой скачуць на зямлю, абступаюць свайго важака. А ён гэтак горда пазiрае вакол.
Мiхась таксама не стаiць склаўшы рукi. Ён чакае, пакуль мацi падоiць карову, i адначасова пiльнуе, каб певень iз сваей сям'ёй у гарод не забраўся. Калi ўсе куры зьбяруцца, певень павольна выходзiць зь iмi на вулiцу. Мiхась глядзiць, як певень вядзе курэй сьнедаць. Горда iдзе певень. Пастаў на галаву шклянку з вадой - не ўпадзе. Ступае адразу на чатыры пальцы. Крок цьвёрды. I стукае так, як рота салдат у цяжкiх ботах па бруку. Раз! раз! раз! Ды i ногi ў пеўня, што ў ботах. Нiжэй каленаў мякiнькае цёмнасiняе пер'е. Хвост што серп. Некалькi пярынак падымаюцца ўгару, апiсваюць паўкруг i апускаюцца данiзу. Так i здаецца: узлуй толькi такога ваяку, i ён гэтымi сярпамi-пярынкамi - мах!.. мах!.. I адразу напалам расьсячэ.
А як высока галаву трымае! Дзюба прыўзьнята. Грэбень крыху сьхiлены на правы бок. Iдзе - i вокам ня мiргне!
Глядзiць Мiхась i радуецца, што ў iх такi цудоўны певень. Ня толькi жывы гадзiньнiк, але i гаспадар курынай сям'i. I ўсе куры яго слухаюць. Вось певень нешта знайшоў, вiдаць, чарвяка. Хуценька павярнуўся, махнуў галавой - дзёўб! дзёўб!.. А дзюба ў яго - што малаток. Дзяўбануў колькi разоў, а потым ко-ко-ко!..
|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|