Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
67 из 75
Яналiў яму ў сподачак малака i паставiў ля самага моху. А вожыку хоць-бы што.
Тады я лёг побач зь iм на падлозе i хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца.
На дварэ зьмяркалася i пад ложкам рабiлася цёмна,
- Дурненькi ты, - сказала мама. - Ты яго толькi не чапай, ён i сам малако тваё знойдзе.
I праўда, толькi я лег у ложак, i ў хаце зрабiлася цiха, як у куточку пад ложкам нешта цiхенька заварушылася i пачало вось гэтак чмыхаць:
- Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
А потым па дошках падлогi затупацелi маленькiя мяккiя ножкi.
- А што, не гаварыла я, - сказала мама. - Не палохайце яго, дык ён i малако пачне хлябтаць.
I праўда, мы памаўчалi, i неўзабаве пачулася, што нехта маленькi хлёбча. Ня так, як кот, а так, як парасяты, - плямкае.
- Ой, тата, я пагляджу.
Тата даў мне запалкi. Я цiхенька зьлез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак i выняў з карабка запалку. Але як толькi запалка чыркнула i засьвяцiла, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак. Ды ён ужо ляжаў не на моху, а на голай падлозе, i малака ў сподачку было менш, як раней...
Клубок тупацеў усю ноч, i за гэта мы пачалi называць яго Тупчыкам. А за тое, што ён хутка перастаў баяцца i ня згортваўся больш, калi я пазiраў на яго, я нiколi не забываўся даваць яму есьцi.
Спачатку даваў толькi малако, а потым аднойчы разьбiў яму на сподачак яйко. Тупчык лiшне не казырыўся, - панюхаў трошкi i пачаў хлябтаць.
З нашым цюцiкам Мурзай ён не хацеў сябраваць. Як толькi ўбачыць яго - у клубочак, i ўсё.
|< Пред. 65 66 67 68 69 След. >|