Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
68 из 75
Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых iголак, заматаў галавой i фыркнуў - не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамi i паспрабаваў яго ўкусiць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў i пачаў уядацца, брахаць. Скакаў, скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асьмелiўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголiў, адбегся i лёг.
"Добрыя гулi, - хацеў ён сказаць, - я забаўляцца з табой хачу, а ты нягодны, колешся".
Ды ён не сказаў гэтага, а толькi лiзаў сваю лапу i скардзiўся, хныкаў.
Вусаты кот Фядот любiў грэцца на сонцы, калi яно сьвецiць у хату. Сядзе на падлозе, нажмурыцца i мурлыча. На Тупчыка ён i глядзець не хацеў, ня толькi што зь iм гуляць. I навет калi клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падыйшоў да ката i, наставiўшы лычык, панюхаў, наш Фядот толькi лыпнуў спрасонку вачыма, i ўсё, больш нiчога. Сядзiць сабе, дрэмле, мурлыкае.
Няма зь кiм Тупчыку пасябраваць.
I стала вожыку сумна.
У кухнi нашай жыла квахтуха з куранятамi. Спачатку яны былi маленькiя, нiбы камячкi жоўтага пуху, i ўсё пiшчэлi, дзёўбалi тварог i мiтусiлiся па зямляной падлозе кухнi, як сонечныя зайчыкi. А потым падрасьлi, квахтуха пачала вадзiць iх на двор i толькi начаваць прыходзiла ў кухню. Сядзе пад лавай, затулiць iх крыльлем, яны пацiўкаюць трохi i сьпяць.
I вось Тупчыку стала зайздросна. Уночы ён цiха залез пад квахтуху, прымасьцiўся пад цёплым крылом i давай ад радасьцi варушыцца. Кураняты прачнулiся i зацiўкалi.
|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|