Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 100 из 146

Уперадзе ехаў Сёмка на добрым вараным канi, якога ўзялi ў пана. За iм ехалi некалькi хлопцаў, узброеных шаблямi, карабiнамi i гранатамi. Услед рушылi тры каламажкi з кулямётамi.

Ужо развiднела.

Збляднела зарава пажару, толькi дым пасцiлаўся яшчэ чорнай смугой над дарогай, над лесам. Атрад прыбавiў кроку. Конi рванулi ўперад i панеслi наўскач, пераганяючы адзiн аднаго. Затарахцелi каламажкi, падскакваючы на выбоiнах ды на карэннях лясной дарогi.

- Ану яшчэ, яшчэ паддай! - грымнуў Сёмка-матрос.

Як лёгкiя птушкi, узнялiся конi, распушыўшы хвасты i грывы. Толькi срэбрам мiльгалi падковы капыт ды клубы пылу ўзнiмалiся ўслед, плылi за атрадам ружовым воблакам.

- Паддай, паддай! - не змаўкаў камандзiр.

I нiбы беглi насустрач дрэвы, кусты. Нiбы кiдаў хто пад ногi коням лесавую дарогу. Шалёным вiхрам неслiся кулямётныя каламажкi, нiбы плылi над дарогай, не адчуваючы ўжо нi пнёў, нi камення. Бiў вецер насустрач, захлынаў дыханне, намагаўся шапкi сарваць. Але што той вецер!

- Гармонiк давай! - крыкнуў нехта.

Захлiпнуўся спачатку гармонiк, прачышчаючы свае медныя галасы. I потым пайшоў, разышоўся, узляцеў гарачымi галасамi вышэй стромкiх хвоек, пракацiўся звонамi-перазвонамi, i дух захапiла, калi пайшлi ў ход пералiвiстыя пераборы. Ды бумкалi басы, як цяжкiя стрэлы гармат: бум, бум, бум...

А з гармонiкам песня ўзляцела. Усiм атрадам яе падхапiлi. I песня, i людзi, i агнявыя пад сонцам грывы коней - усё ляцела бурай-вiхурай уперад ды ўперад.

|< Пред. 98 99 100 101 102 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]