Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 98 из 146

будуць ведаць,як вёскi грабiць, бальшавiкоў ды беднату выдаваць немцам на расправу... А прыйдзе час, возьмемся як след i за немцаў!

Панскi палац пачаў ужо гарэць з аднаго канца. Вострыя языкi полымя вырывалiся з верхнiх акон, узнiмалiся чорныя клубы дыму.

- Важнецкi гарыць. Усё пайшло пылам-дымам... Мала было яму ўсё, гаду... Ад хцiвасцi на нашыя вёскi пайшоў, праз яго пагарэлi. Немцаў наслаў. Няхай жа гарыць, выгарае, каб i кораня панскага не засталося...

I тут хапiўся матрос:

- А гэтага самага тлустага д'ябла, самога пана мы яшчэ не злавiлi.

- Схаваўся, гад, недзе...

- Выкурым, нiдзе дзенецца!

I тут заўважыў Мiколка, як з верхняй веранды скочыла на зямлю нешта белае, грузнае. Ён як дуж кiнуўся ўслед. За iм пабег дзед. Белае, грузнае кiнулася ў зараснiкi бэзу, акацый. Вось яны наганяюць ужо, толькi лыткi ўцекача мiльгаюць у роснай траве, а спынiцца каб, дык не. Гэта быў пан. Ён выскачыў у адной сарочцы i цяпер пабег, засопшыся, наважыўшыся праскочыць сад i даць лататы да лесу.

- Стой, пузан, а то выстралю! - крыкнуў на бягу дзед i размахваў карабiнкай, якою надарыў яго Сёмка-матрос.

Пан сiгануў праз шчыкет, але, учапiўшыся сарочкай за шчыкецiну, павiс на ёй, агалiўшы валасатыя ногi.

- Бач ты, сцёгны якiя паразгадаваў, па тры пуды, няйначай...

Але раптам зрабiўся сур'ёзны i адступiў на крок. Узяўшы важна пад казырок, скамандаваў дзед:

- Злазьце з плота, ваша сiяцельства, нязручна так, няйначай!

Але дзе тут злезцi пану. Павiсла сiяцельства ўсур'ёз.

|< Пред. 96 97 98 99 100 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]