Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 105 из 146

I хоцьгатовы ён i каня нямецкага праклясцi, якi кiнуў яго ў такую страшэнную атаку, хоць гатовы ён i другое вуха яму адсеч за вялiкае непаслушэнства, але дзе ты ўжо дзенешся, калi шаблю выхапiў. Ляцiць вiхурай дзед, насцiгаючы немцаў, крычыць:

- Здавайцеся, пакуль не ўцяклi!

Бачаць немцы - не паласа, кiнулi карабiны, рукi ўгору. Тут i Сёмка падскочыў, падскакаў Мiколка, палонных пад канвой забралi.

Так неспадзявана рушыў дзед у кавалерыйскую атаку i, як бачым, атрымаў перамогу. Дзедаў аўтарытэт вырас яшчэ болей, i нiхто ўжо не пасмеў бы напомнiць дзеду аб яго джыгiтоўцы, аб няшчасным конскiм вуху i абсечаным хвасту яго скакуна. Але ўсе гэтыя падзеi вельмi дорага каштавалi дзеду, днi са тры прахварэў ад тых здарэнняў i расказваў пасля:

- Думаў я, што не прыйдзецца мне болей Мiколку пабачыць праз гэтага нямецкага скакуна, якi папёр мяне на нямецкi атрад. Але калi ўбачыў, што няма мне ўжо анiякага выхаду болей i што насоўваецца мая смертухна, рашыў я тады на хiтрыкi пайсцi i так грымнуў на iх, што аж сам быў спужаўся... А тут i Сёмка! А тут i Мiколка! Ну, думаю, цяпер падавай мне цэлую дывiзiю i самога генерала! Я iм пакажу, што знача дзед Астап i яго турэцкая шабля!

Сказаўшы пра шаблю, ды яшчэ пра турэцкую, дзед трохi пачырванеў i змоўк. Вiдаць, адчуваў сябе нiякавата. Ён сам убачыў, што трохi перабаршчыў. Пра шаблю ж ён наогул не любiў успамiнаць пасля трагiчных падзей з конскiм вухам.

|< Пред. 103 104 105 106 107 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]