Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 106 из 146

З крыху прыкрага маўчання вывеў Мiколка:

- А ты не зважай, дзед, калi там сёе-тое з шабляй у цябе было раней... Затое ж ты перамог! Усё ж такi здалiся немцы!

- Так, здалiся... - прамовiў дзед.

Але ўсё ж прымушаны ён быў адмовiцца ад кавалерыйскiх атак.

Як-нiяк, адчуваў сябе вельмi нязручна з шабляй. Ды i гарцаваць на канi не дазвалялi ўжо гады i здароўе!

- Арудзiю б мне! Паказаў бы я вам, як ваяваць трэба! - гаварыў часам дзед i марыў аб гарматах, аб сваёй колiшняй зброi.

I трэба сказаць, што гэтыя мары хутка спраўдзiлiся i дзед Астап стаў заўзятым артылерыстам, багата дапамогшы партызанам у iх барацьбе з немцамi.

Аб гэтым пасля.

Партызанскi браняносец

За часы Мiколкавага партызанства на яго роднай станцыi ў родным горадзе станавiлася ўсё горш i горш. Дзесяткi рабочых былi пасаджаны ў турмы. Некаторых саслалi на катаргу, некаторых у канцэнтрацыйныя лагеры. Каля дэпо стаялi часавыя, i рабочым ледзь не пад канвоем прыходзiлася станавiцца на работу. Пад канвоем вадзiлi машынiстаў на паравозы. За малейшае супрацiўленне пагражалi расстрэлам. За работу амаль не плацiлi, i сем'i рабочых жылi ў вялiкiм голадзе. I гэта ў той час, калi праз станцыю праходзiлi дзесяткi i сотнi эшалонаў з хлебам, з мясам, з жывёлай. Немцы рабавалi народ i ўсё, што рабавалi па гарадах i вёсках, адсылалi ў Германiю.

Але як нi горка жылося рабочым, яны не думалi здавацца немцам. Яны рабiлi ўсё, чым толькi можна было нашкодзiць нахабным заваёўцам, якiя марылi задушыць Савецкую краiну.

|< Пред. 104 105 106 107 108 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]