Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 108 из 146

Iзноў жа: хто спаў каля пакгаўза, а хто лазiў у пакгаўз людзей вызваляць? Ага! Успомнiў! А хто каню вуха шабляй адсек?

Аж паморшчыўся дзед, узгадаўшы пра гэтую прыгоду, i, каб спынiць непрыемныя для яго Мiколкавы ўспамiны, адразу ж пайшоў на змiрэнне:

- Ну, дык чаго ты ўжо так разышоўся? Хiба я кажу, што ты не храбры? Ну дык гавары, што ты надумаў.

- А вось i надумаў...

I тут расказаў Мiколка аб сваiм плане:

- Бачыш, дзеду, сiл яшчэ ў нас мала i зброi мала... Калi не пойдзем мы на хiтрасць, нiчога часам i не выйдзе!

Мiколкаў план быў вельмi просты. Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Мiколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпру параходы. Яны хадзiлi пад нямецкiм сцягам, хадзiлi з узброенай камандай, з кулямётамi, а часам i з гарматамi.

- Абы толькi параход нам дастаць, а там пабачым... - закончыў Мiколка свой план.

- А што ты думаеш! - захапiўся дзед планам. - Ты ж у мяне мудрэй за Напалеона!.. Ды што Напалеон! Ты ж проста, браце мой...

- Бальшавiкоў сын, - падказаў дзеду Мiколка.

- То-та ж!.. - згадзiўся дзед i пайшоў раiцца да Сёмкi-матроса.

А ранiцай дзед Астап i Мiколка выбралiся на разведку ў горад. Запрэглi звычайныя сялянскiя калёсы, палажылi на воз паўмяшка мукi, яек з дзесятак. Дзед Астап нават пеўня недзе расстараўся. Усё гэта рабiлi, каб нiхто не западозрыў iх у партызанстве i каб немцы прынялi iх за звычайных сялян, якiя едуць на базар у горад. Так i паехалi. Амаль без асаблiвых прыгод дабралiся яны да горада. Толькi ў адным месцы спынiлi iх немцы, хацелi ў падводы забраць.

|< Пред. 106 107 108 109 110 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]