Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 114 из 146



I нават Мiколку падмiргнуў: "Бачыш, як я па-французску з iмi наярваю!"

А "мадамы", "сiяцельствы" i ўсе "iншыя абломкi" не палiчылi патрэбным доўга ўпрошваць сябе i адразу ж далi заўзятага драпака, толькi лыткi мiльгалi. Адкуль i спрыту набраўся стары генерал: так бег, што аж "мадамы" з сабачкамi ззаду засталiся. Бег i шаптаў:

- Пожа, Пожа, выратуй маю душу!

I даваў такога спрытнага драпака, што толькi пыл курэў пад "абломкам iмперыi".

А "шупаштаты" аглядалi параход, прыводзiлi яго да парадку. Сёмка-матрос, жартуючы, назваў параход браняносцам, i гэтая назва так i засталася за iм. А паколькi Мiколка быў галоўным завадатарам усёй параходнай справы, то судна называлi яшчэ Мiколкавым браняносцам.

Так партызаны набылi сабе "браняносец".

Каравул! Палкоўнiка ўкралi!

Днi са два вакольныя памешчыкi адчувалi сябе спакойна. У гэтыя днi iх не турбавалi партызаны, занятыя выключнымi клопатамi. Яны рамантавалi параход. I не толькi рамантавалi, а рабiлi яго сапраўдным баявым параходам. Завёўшы яго ў вузкую затоку ў лесе, адкуль параход нельга было ўгледзець з Дняпра, партызаны фарбавалi судна, грузiлi яго дрывамi, ставiлi кулямёты. Уздоўж бартоў клалi мяшкi з пяском. Гэтыя мяшкi - добрая абарона ад куль. Дзед Астап старанна завiхаўся ля параходнай гарматы, вывучаючы яе механiзмы.

Але самая галоўная справа была з абмундзiраваннем. Мiколкаў план патрабаваў, каб усе пераапранулiся немцамi. Iначай нельга было рабiць. I хоць дзеду Астапу i не дужа падабалiся гэтыя спектаклi, як назваў ён пераапрананне, але нiчога не зробiш. Справа - яна заўсёды ёсць справа.

|< Пред. 112 113 114 115 116 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]