Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 112 из 146

I, нешта заўважыўшы, раптам ажывiўся, падняўся, Мiколку крыкнуў: "Пара!" I адкуль толькi спрыт узяўся ў дзеда, кiнуўся ён бегма да капiтанскага мосцiка i, стрэлiўшы на бягу з рэвальвера, закрычаў капiтану:

- Ану, круцi да берага! Ды шпарчэй! А то галаву знясу!

Стрэл нарабiў перапалоху. За дзедам кiнуўся афiцэр. Перапалохалiся салдаты. I ўжо гатоў быў афiцэр выстралiць у дзеда, як з правага берага раздаўся дружны залп. Потым яшчэ i яшчэ. Толькi пырскi ўзнялiся ля бартоў партызаны стралялi так, каб не паранiць Мiколку i дзеда. Стары генерал як стаяў, так i сеў на лаўку, i падняцца не мог, прылiп ад страху. Прынiклi салдаты да кулямётаў, але тут раздалiся залпы з левага берага. Салдаты кiнулi зброю i пабеглi хавацца.

Прачнуўся народ на параходзе, пачалася несусветная сумятня. Iстэрычна крычалi панi i паненкi, выскачылi паны на палубу. Некаторыя ад страху перад партызанамi кiдалiся за борт у ваду. Толькi нямецкi афiцэр паспрабаваў яшчэ абараняцца, прыпаў да кулямёта. Але не паспеў ён зрабiць па беразе i дзесятка стрэлаў, як адцягнуў яго дзед ад кулямёта.

А параход, ткнуўшыся носам сюды i туды, паволi падплываў ужо да берага. Людзi на параходзе стаялi з паднятымi ўгору рукамi. З берага неслася моцнае "ўра". Адтуль вiталi дзеда, вiталi з перамогай слаўнага Мiколку.

Праз якую хвiлiну параход прыстаў да берага. Яго прывязалi канатамi, паклалi дошкi на бераг, пачалi высаджваць палонных. I чаго тут не рабiлася толькi. I крыку было, i панскiх вобмаракаў, i просьбаў, i паклонаў, i слёз.

|< Пред. 110 111 112 113 114 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]