Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 113 из 146

Яшчэ ўчора такiя гордыя i грозныя, сёння кiдалiся паны на каленi перад Сёмкам-матросам, перад дзедам, перад Мiколкам. Сёмка-матрос дзялiў палонных на дзве кучкi. У адну адсылаў жанчын, старых i маладых паненак, старых паноў i афiцэраў, камандаваў:

- Ану, мадамы ды старыя сiяцельствы, айда налева.

А маладзейшых адбiраў у меншую кучку. Тут былi заўзятыя ворагi бальшавiкоў. Людзi, якiя вербавалi сiлы для гетмана. Людзi, якiя ездзiлi ў савецкую Расею па контррэвалюцыйных справах, якiя прадавалi Расею сусветнай буржуазii. Мiколка ведаў, што чакае гэтых людзей, i нiколькi не шкадаваў iх, калi партызаны павялi iх у лес, у лагчынку.

Яго больш зацiкавiла гiсторыя з генералам. Той ад страху страцiў усякую прытомнасць, i як сеў на лаўку, так i прылiп да яе.

Зiрнуў на генерала Сёмка-матрос, а ў генерала i каленкi затрэслiся. Аж плюнуў тут Сёмка-матрос:

- Ну i абломак iмперыi, да чаго ж палахлiвы!

Паглядзеў на генерала i Мiколка. Успомнiў пра "бачушку-чара" i пра "шупаштатаў". Хацеў нешта грознае сказаць, але махнуў рукой i, пераймаючы Сёмкавы манеры, таксама плюнуў паважна i адышоўся ўбок.

- Што ж з генералам рабiць будзем? - запыталi партызаны Сёмку.

- А паслаць яго да мадамаў!.. Няхай iдзе.

I тут звярнуўся Сёмка-матрос з вялiкай прамовай да незвычайных сваiх палонных:

- Вы, каторыя мадамы, старыя сiяцельствы i ўсякiя iншыя абломкi iмперыi! Айда адсюль хутчэй, ды на вочы больш не трапляйцеся! Пападзецеся зноў - народ мы недалiкатны: адзьё, мусью, на штык ды ў рэчку...

|< Пред. 111 112 113 114 115 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]