Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 115 из 146

I вось шукалi дзеду нямецкi мундзiр па яго росту i густу. Апрануўся дзед як след, зiрнуў у люстэрка i плюнуў. Быў вельмi незадаволены. Дзедавы валасы лезлi з-пад каскi, зусiм недарэчы была барада. Ну, якi ж салдат нямецкi ды з такой барадой, не раўнуючы, як у Льва Талстога. Спрабаваў яе дзед i за каўнер мундзiра запхнуць, каб схаваць гэтую бараду, але як зiрнуў iзноў у люстэрка, яшчэ раз плюнуў.

Усе зарагаталi. Гэта яшчэ больш узлавала дзеда. А тут яшчэ нехта параiў:

- Узяў бы ты, дзеду, галавешку, абсмалiў бы бараду крыху, глядзi, маладзей бы за нас стаў!

Тут дзед зусiм выйшаў з цярпення i моцна аблаяў дарадчыка:

- Хоць гадамi ты малады, а па розуму ўсё ж вя-я-лiкi дурань! Барада справе не перашкода... Калi салдаты ходзяць без барады, дык затое носяць яе генералы... Жадаю быць генералам!

- Раз генералам, дык генералам...

Хто будзе пярэчыць дзеду. Так зрабiўся дзед Астап на якiя два днi нямецкiм генералам. Важна i строга хадзiў па параходу, разгладжваючы сiвую бараду i папраўляючы спаўзаўшую на лоб нямецкую каску. Каб сапраўды дзед паходзiў на генерала, яму нават два ордэны нямецкiя начапiлi на грудзi. Зiрнуў на яго Мiколка, усмiхнуўся. Успомнiў дзедавы турэцкiя медалi i хацеў нават падражнiць яго: "Медалi веку ўрвалi..."

Але ўзгадаўшы, што ўсё гэта робiцца для справы, Мiколка палiчыў за лепшае не чапаць дзеда, не рабiць яму непрыемнасцей. Тым больш што дзед Астап, зрабiўшыся генералам, праводзiў час зусiм не па-генеральску. Дзед ведаў машыны.

|< Пред. 113 114 115 116 117 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]