Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 117 из 146

Адтуль прыйшлi весткi, што ў лапы немцаў трапiлi Мiколкаў бацька i яшчэ некаторыя актыўныя бальшавiкi. Нейкi здраднiк выдаў iх немцам. Казалi, што быў нейкi эсэр, якi працаваў тэхнiкам у дэпо. Бальшавiкоў чакала суровая расправа ў турме. Трэба было як мага хутчэй выбавiць iх з бяды. Таму i паспяшаў параход.

* * *

Нямецкi палкоўнiк быў у гэты дзень задаволены. Ён толькi што прыйшоў з турмы, дзе быў на допыце бальшавiкоў. I хоць iхнiя паказаннi не маглi даць яму нiчога талковага, але ж ён быў задаволены: як-нiяк да яго папалi гэтыя няўлоўныя людзi, якiя расстройвалi нямецкiя тылы, разлагалi нямецкую армiю, псавалi чыгуначны транспарт. Цяпер-то можна са спакойным сэрцам адрапартаваць камандзiру дывiзii, а то i самому камандуючаму армiяй, што зможа ён, палкоўнiк, куды болей даць хлеба, мяса, сала, масла для адсылкi ў Германiю.

Яшчэ блiжэй здавалася яму канчатковая перамога над бальшавiцкай Расеяй. Гэткая неабсяжная тэрыторыя, выдатная калонiя для iмператарскай Германii! Аднае сыравiны хоць завалiся. Вось калi пойдуць поўным ходам заводы i фабрыкi яго бацькi, вядомага банкiра Германii Шлёпкiнбаха. А з гэтымi людзьмi цырымонiцца не трэба. Давядзецца расстраляць гэтых бунтароў, выступаючых супроць Германii, супроць вялiкага кайзера. Добра, што адаслаў ён найбольш падазроных у арыштанцкi вагон. Там больш надзейная варта. А яму, палкоўнiку Шлёпкiнбаху, няйначай цяпер як узнагарод чакаць, могуць i лiшнi крыж начапiць на грудзi за цвёрдую руку, за ўмелыя загады.

I палкоўнiк аддаўся самым ружовым марам аб недалёкiм будучым.

|< Пред. 115 116 117 118 119 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]