Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 119 из 146

Але хiба зразумець iх нямецкаму палкоўнiку. Таму i глядзеў ён на дзеда Астапа, як баран на новыя вароты.

А дзед Астап не меў багата часу на жарты i, прыставiўшы свой пiсталет да палкоўнiцкага лба, цiха, але настойлiва гаварыў:

- Так што просiм, ваша благароддзе, да нас на параходзiк! Вельмi прашу!

Дзе ты адмовiшся на гэтыя просьбы! Бачылi тут людзi, як павялi нямецкiя салдаты палкоўнiка на параход. Таксама без лiшняй мiтуснi i вэрхалу ўзялi групу афiцэраў. Прытрымалi i iхнiх паненак, каб не рабiлi лiшняга вэрхалу ў горадзе. Узялi артылерыстаў. Хутка прыкацiлi i пагрузiлi на параход iхнюю батарэю, i дзед Астап з Мiколкавай дапамогай спешна ставiў гарматы, наводзячы iх на нямецкi штаб. Захапiлi i салдат, i афiцэраў, якiя купалiся ў Дняпры. Гэтай аперацыяй займаўся непасрэдна сам Мiколка, бо людзей было нястача, усе пабеглi да турмы вызваляць зняволеных. Немцаў, што купалiся, Мiколка забраў у палон бадай што без усякага прымусу. Сабраў на беразе ўсю iхнюю адзежу i панёс урачыста на параход. Зiрнулi купальшчыкi, узлавалiся не на жарты. Думалi, што злодзей, няйначай, адзежу прыбраў. Адзiн за адным павылазiлi з Дняпра, кiнулiся Мiколку наганяць. А той ужо на параходзе. Пабеглi купальшчыкi на параход. Ступiць каторы на палубу, а тут ужо Мiколка ды другiя партызаны ветлiва iх з карабiнамi сустракаюць:

- Заходзьце, заходзьце ды будзьце як дома! - i на пустую каюту паказваюць.

Поўную каюту панагналi гасцей.

Так без шуму, без адзiнага выстралу захапiлi вялiкую колькасць палонных, батарэю, некалькi кулямётаў.

|< Пред. 117 118 119 120 121 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]