Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 118 из 146

I каб крыху адпачыць у такi слаўны сонечны дзень ад загадаў, ад допытаў, ад рапартаў, палкоўнiк прысеў на лаўку на прыстанi, закурыў. Насвiстваючы нейкую песеньку, пазiраў на шырокi Днепр, на далёкiя берагi, на беласнежныя воблакi, якiя цiха плылi над вадой, на стаi белых галубоў, кружыўшых над будынкамi i складамi прыстанi. Папыхкваючы дымком, да прыстанi наблiжаўся параход. Ля берага купалiся нямецкiя салдаты. Групы афiцэраў гулялi з паненкамi ў гарадскiм садзе, якi цягнуўся ўздоўж дняпроўскага берага. Недалёчка маршыравалi артылерысты. Чарнелi стаяўшыя батарэi.

Палкоўнiк бачыў, як прыстаў параход, як пачалi сыходзiць з яго нямецкiя салдаты.

"Няйначай як папаўненне! А добра, у самы раз! Гэтых расейцаў трэба скруцiць цяпер у баранi рог... патрэбны лiшнiя сiлы, i скруцiм, бо..." падумаў палкоўнiк i ад вялiкага задавальнення ўслых закончыў сваю думку словамi: "З намi Бог!" Гэта былi тыя словы, што носiць кожны салдат на сваiм поясе, на блiшчастай спражцы з кайзераўскай каронай.

I толькi гэта палкоўнiк сказаў: "З намi Бог!", як пачуў ну проста над вухам: "А мы за вамi, ваша благароддзе!" Зiрнуў палкоўнiк i нiяк зразумець не мог, што гэта робiцца з iм. Стаiць чалавек перад iм, i форма як форма, крыжы i медалi на месцы, i толькi барада ўжо зусiм не па форме. I крывая, i нясе ад яе цыбуляй i, няйначай, капустай. Кажучы па сакрэту, дзед Астап сапраўды толькi-толькi папалуднаваў, даў рады i капусце, i нейкай яшчэ там страве з цыбуляй. Так што капуста тут зусiм была, як бачым, да месца.

|< Пред. 116 117 118 119 120 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]