Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 120 из 146

I толькi ля турмы ўзнялася стралянiна. Гэта выстралiў часавы i падняў трывогу. Пачалi збягацца ўзброеныя немцы, паказаўся даволi буйны кавалерыйскi атрад. Але яны спазнiлiся, апошнi зняволены ўжо ступаў на параход.

Нямецкiя кавалерысты кiнулiся былi на параход, але, сустрэтыя моцным кулямётным агнём, павiнны былi ў беспарадку адступiць. Завязалася ўпартая стралянiна, але тут дзед Астап адразу як ударыў з Мiколкам з усiх пяцi арудзiй, аж шыбы паляцелi з акон блiжэйшых дамоў ды клубы дыму ўзвiлiся навокал нямецкага штаба.

Але трэба было адступаць. У горадзе было багата нямецкiх часцей. Яны маглi i захапiць партызан. Партызан ратавалi iх смеласць, выключная нечаканасць iх з'яўлення. Ды i наогул налёт збiў немцаў з усякага панталыку, тым больш што партызаны захапiлi бадай палавiну афiцэраў штаба.

Так правучылi партызаны немцаў. А яшчэ вызвалiлi сваiх людзей з турмы, папоўнiлi зброю, набылi гарматы i сярод белага дня ўкралi самога нямецкага палкоўнiка.

Але радасць гэтай выключнай перамогi была няпоўнай. Сярод вызваленых з турмы арыштаваных не было Мiколкавага бацькi i яшчэ трох бальшавiкоў. Як гаварылi вызваленыя, iх толькi-толькi перавезлi з турмы на станцыю, каб у арыштанцкiм вагоне адаслаць на суд у губернскi горад. Даручыўшы дзеду Астапу камандаванне над атрадам i над параходам, Сёмка-матрос, Мiколка i яшчэ чалавек з сем партызан высадзiлiся на бераг непадалёку ад горада i цёмнаю ноччу накiравалiся на станцыю.

|< Пред. 118 119 120 121 122 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]