Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 13 из 146

Але тым часам не зводзiў вока з падшыванца Мiколкi. I калi той з'яўляўся дзе поблiзу, дзед, быццам бы нiчога не было мiж iмi, клiкаў Мiколку:

- Унучак!

- Што?

- А цi не вып'ем мы з табой чаю?

Мiколка думае з хвiлiну. Як-нiяк чай вялiкая спакуса. А дзед iзноў:

- Абаранкi ў мяне ёсць... Свежыя... А пахнуць жа, пахнуць.

- Ну! - здзiўляецца ў сваю чаргу Мiколка. - Няўжо з макам?

- З макам, унучак, з макам! Ну i абаранкi! Дык вып'ем, кажаш?

- А што ты думаеш, дзеду! Давай сабе вып'ем...

I Мiколка пераступае парог вагона, ужо ў думках ласуючыся абаранкамi, ды яшчэ з макам. Гэта ўжо, калi на тое пайшло, смачней за "зайцаў хлеб", смачней за ўсякiя прысмакi.

I тут пачынаюцца гэтыя абаранкi, ды яшчэ з якiм макам.

- Хадзi, хадзi, каток мой, паласуйся!

I дзедавы рукi нечакана спрытна ловяць Мiколку за вiхор. Тут толькi схамянецца Мiколка, даведаецца, што папаўся. Але позна. Кастлявыя дзедавы рукi моцныя, з iх вiхор не вызвалiш. А дзед круцiць вiхор ды прыгаворвае:

- Гэта табе за лягушкi! А гэта за пушкi! А гэта з макам! А не вычварай над дзедам! А не рабi над старым надругi! А не здзекуйся над старым мiкалаеўскiм артылерыстам!

Ужо Мiколка крычыць на ўвесь вагон, ужо заступаецца за яго мацi:

- Кiнь ты, чалавеча, над дзiцем здзекавацца!

Але гэта толькi падлiвае масла ў агонь. Дзед наступае на абодвух:

- Я вам пакажу, як зневажаць старога героя! Я вам пакажу, як турак б'юць... Я вам пакажу, як пушкi зараджаюць...

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]