Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 135 из 146



Сёмка Мiколку хвалiў:

- Вось каму дзякуйце за шчаслiвыя хаўтуры! Не здагадаўся б ён, магчыма, i прапелi б нам немцы вечнуюпамяць...

Смяялiся хлопцы, жартавалi. Успамiналi дзедавы бомбы. Ладзiлi кулямёт, чысцiлi карабiны, пахаваныя раней па гародах.

Атрад рушыў у дарогу.

Мiколкаў браняпоезд

З далёкай Нямеччыны прыходзiлi цьмяныя чуткi аб надыходзячай там рэвалюцыi. Урэшце прыйшлi чуткi, што гэта рэвалюцыя адбылася. Але генералы, вiдаць, хавалi гэтыя чуткi ад салдат, жорстка каралi iх за малейшыя ўчынкi, расстрэльвалi за адно толькi слова аб волi, аб рэвалюцыi. I ўжо сцягваючы да савецкiх гранiц свае сiлы, яны не пакiдалi старых намераў: як мага спустошыць краiну, зруйнаваць яе, абяссiлiць.

Велiзарныя запасы хлеба былi звалены на станцыi, чакалi вагонаў. Стаяла некалькi дзесяткаў цягнiкоў з хлебам, з жывёлай, з розным iншым дабром, награбленым па гарадах i вёсках. Не хапала паравозаў. А тыя, якiя былi, псавалiся рабочымi. Немцы шалелi, наладжвалi зверскiя кары.

- Не даць вывозiць хлеб! - пастанавiў падпольны бальшавiцкi камiтэт.

Ад рабочых была выбрана спецыяльная дэлегацыя з трох чалавек. У яе ўваходзiў i Мiколкаў брат, змазчык Павел. Дэлегацыя наведала нямецкi штаб, перадала патрабаваннi рабочых да нямецкай армii: мiрна пакiнуць горад i ехаць у Нямеччыну... Рабочыя згодны даць вагоны пад эшалоны. Пад хлеб, пад награбленае дабро рабочыя вагонаў не дадуць. Пад гэтыя цягнiкi нiводзiн паравоз не выйдзе з дэпо.

Такiя былi мiрныя патрабаваннi ад рабочых.

Сiвы падцягнуты генерал моўчкi выслухаў гэтыя патрабаваннi. Ён доўга маўчаў, калi дэлегацыя кончыла гаварыць.

|< Пред. 133 134 135 136 137 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]