Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 136 из 146

I цяжка было даведацца па сухiм, паголеным твары, аб чым думае гэты генерал, увешаны ордэнамi, звёздамi, рознымi шнуркамi i шнурочкамi. I толькi праз хвiлiну важна падняўся ён з крэсла, важна падышоў да дэлегацыi, стаў бокам да старэйшага з дэлегацыi, да старога машынiста Арлова. Працадзiў праз зубы:

- Як вядома вам, я генерал армii яго вялiчаства iмператара Вiльгельма... Я прадстаўнiк самай культурнай, самай перадавой у свеце нацыi. Вам павiнна быць вядома, што з дзiкунамi мы не размаўляем... Для дзiкуноў у нас штык, кулямёты, вiнтоўкi. Можаце дзякаваць мне, што я не расстраляў вас за абразу нямецкай армii такiмi ганебнымi, такiмi дзiкiмi, такiмi нечуванымi яшчэ ў гiсторыi патрабаваннямi... Можаце выбiрацца вон!

Вiдаць было, як генерал ледзь-ледзь стрымлiваў гнеў. Суха паблiсквалi яго шэрыя вочы, шчацiнiлiся сiвыя бровы.

Дэлегацыя не пайшла. Загаварыў стары машынiст:

- Выгнаць вон - гэта справа няцяжкая. Але ж гэта не вырашае справы. А мы, пане генерал, прыйшлi да вас не ў жарты гуляць i не аб дзiкунстве спрачацца, дзе яно i ў каго... Аб гэтым пагаворым пасля. Мы яшчэ раз пытаем вас: згодны вы прыняць нашы ўмовы цi не? Калi не згодны, тады наракайце самi на сябе...

Што адбылося тут - цяжка апiсаць. Куды дзеўся вонкавы спакой генерала, яго славутая вытрыманасць?! Ён зверам кiнуўся на старога машынiста i люта ўдарыў яго па твары. Стрымаўся стары машынiст. Але не сцярпеў Мiколкаў брат, малады змазчык Павел. Як стаяў поплеч з генералам, так i ўссеў на яго i бiў, бiў, забыўшыся на ўсё на свеце.

|< Пред. 134 135 136 137 138 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]