Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 16 из 146

Дзед яшчэ большы крык узняў:

- Уцякай, уцякай, звер i табе пальцы адгрызе!

Але Мiколка ўжо трымаў звера ў руках, толькi нiяк не мог вызвалiць яго з барады. Тут мацi лямпу паднесла, i ўсе ўбачылi ў дзедавай барадзе звычайнага рака, якi запоўз туды i заблытаўся ў валасах. Ледзь-ледзь супакоiўся дзед, пакуль Мiколка выблытаў рака.

- Гэта ж трэба! Сплю я i чую: нешта ў барадзе шамацiць. Я цап рукой, а ён, гэты звер, як шчыкане за палец, а потым за горла, думаў - галаву адгрызе.

Тут мацi ўжо на Мiколку ўскiнулася:

- Вечна ты з бацькам з гэтымi ракамi носiшся. А каб прыбраць iх як след, дык гэтага нямашака... Вось мог праз гэтага рака дзеда ў магiлу загнаць.

I смех тут быў, як кажуць, i грэх.

А дзед з таго часу не мог спакойна глядзець на ракаў, i калi толькi даведваўся, што днём лавiлi ракаў, дык перад ноччу абвяшчаў забастоўку, не хацеў класцiся спаць на падлозе. I мусiў тады Мiколка мяняцца з дзедам месцамi, даваў яму прытулак на сваiм тапчане, а сам iшоў на дзедава месца. Iшоў i папракаў дзеда:

- А яшчэ стары ваяка! Яшчэ з гармат страляў!

- Гарматы i ракi - розныя, браце, штукi... - уздыхаў, апраўдваючыся, дзед.

- А яшчэ храбры! Вось я i то за цябе храбрэй, не баюся ракаў!

- Ну што ж, на ракаў ты храбрэц... - згаджаўся дзед з Мiколкам i доўга крактаў, прыладжваючыся на тапчане.

Выйшла з дзедам i другая штука, калi аднаго разу рыбу лавiлi. Праўда, i Мiколка з бацькам набралiся тады здаровага перапуду, але больш за ўсё дасталося дзеду.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]