Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 17 из 146

Неяк у вольны дзеньпайшлi рыбу лавiць на раку. Хоць дзед i не меў асаблiвай прыхiльнасцi да гэтага занятку, але паколькi ён быў вольны i хацелася яму крыху прайсцiся, дык i далучыўся да рыбаловаў. Тыя ў вадзе плёскаюцца, а дзед на беразе сядзiць ды парады дае.

- Адтуль, адтуль заходзь - там самая рыба ходзiць! - радзiць дзед ды пiпку смыголiць.

Спачатку Мiколка з бацькам з таптухай цялёпкалiся, а потым узялiся рукамi плотак лавiць памiж карчоў. I намацаў тут бацька няйначай як ментуза. Вядома, мянтуз слiзкi, цяжка яго рукамi ўзяць. Бацька Мiколку на дапамогу клiкнуў. Ловяць рукамi, мiж карчоў шаруюць.

- Ну i вялiкi ж, няйначай хунтаў на шэсць! - кажа Мiколка, стараючыся спрытней падчапiць неўваротную рыбiну.

Але як ты яе нi бяры, выслiзгваецца, ды годзе. Выслiзгваецца ад Мiколкi, падаецца пад карчом да бацькi. Ад таго зноў назад.

- За зябры яго, за зябры, гада! - падае дзед параду.

- Ну, вядома, не за хвост... - адказвае бацька i яшчэ спрытней бярэцца за ментуза. Але нiчога не выходзiць. А дзеда тут ужо i нясцерп бярэ, дужа ж тым ментузом зацiкавiўся. Трэба-такi сказаць, што дзед падабаў рыбу, ды яшчэ такую, як смажаны мянтуз.

- Рыба, яна, браце, заўсёды рыбiна! Гэта табе не ракi, з якiх нi смаку, нi наедку, а адна толькi прыкрасць ды барадзе маёй непакой...

I вось аж усхадзiўся на беразе дзед, забегаў.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]