Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 29 из 146



- Пастой жа, я цябе ўчастую, пазнаеш ты ў мяне Багародзiцу!

- А няхай яна згарыць, твая Багародзiца! - лямантуе пад тапчаном Мiколка, забiраючыся ў самыкуток за розныя скрынкi, клумкi з лахманамi.

- Пастой жа, паспытаеш ты ў мяне благадацi... - рашуча бярэцца мацi за качаргу, i пачынаецца, як кажа дзед, баталiя-вайна. Праўда, выпараць Мiколку з-пад тапчана - не такая-то лёгкая справа. Ды i дзед прыходзiць на дапамогу Мiколку. Ён асцярожна падыходзiць да дзвярэй i пачынае ўшчуваць мацi:

- Ты пасаромелася б людзей, кабета. На роднае дзiця з ражном перцi... Ды Бога пабаялася б, ён жа ўсё бача... - i дзед урачыста падымае руку ўгару, нiбы хоча паказаць ёй Бога на небе. Усё гэта ён робiць, каб адцягнуць матчыну ўвагу ад Мiколкавых тапчаноў. Мацi мiмаволi глядзiць угару. Там ляцiць звычайная варона. Пакуль мацi прыглядаецца да яе, Мiколка паспявае вылезцi з-пад тапчаноў i праслiзнуць у дзверы пад самымi матчынымi рукамi. Тая толькi паспявае войкнуць - лавi цяпер бязбожнiка ў чыстым полi. Усё гэта хiтрыкi дзеда, i мацi добра разумее яго палiтыку. Але што ты з гэтым дзедам зробiш, не ганяцца ж за iм з качаргой, за гэтым старым бязбожнiкам.

А дзед ужо iдзе з Мiколкам да дэпо i павучае ўнука:

- Ты, браце, заўсёды, калi туга табе давядзецца з Багародзiцай, дык iмчы ў дэпо. У нас, браце, багi не ў пашане, ураз iм крыллi абскубуць.

I сапраўды, хоць i вiселi ў дэпо сям-там абразы, але не бачыў Мiколка, каб дужа малiлiся перад iмi, шапкi скiдалi. Усё больш завiхалiся ля паравозаў, ля паравозных колаў, кляпалi паравозныя печы, расточвалi цылiндры. I такi грукат стаяў там, што любы Бог, як думаў Мiколка, адразу павiнен быў аглухнуць. А якая пашана iм, глухiм.

|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]