Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 32 из 146

I доўга ўпрошваў бацька папа, каб не злаваўён дужа на дзiця, якое нiчога не разумее i вярзе часам тое, у чым само добра не разбiраецца. I калi iшлi са школы, бацька ўгаворваў Мiколку:

- Ты ўсё ж дужа не задзiрайся з папом... Вось выганяць са школы, дык будзе зусiм дрэнна i будзеш зусiм ты цёмным чалавекам. А што ён, поп гэты, гаворыць там, дык ты слухай i маўчы, лiха з iм.

- Калi ж гэты "буржуй" дужа смешны... Каб Бог ды стварыў яго.

I рашыў Мiколка адпомсцiць калi-небудзь "буржую" за ўсе непрыемнасцi, панесеныя праз яго. А тут яшчэ i прычыны былi новыя. Ужо даўно працякаў дах, прагнiлi некаторыя дошкi ў вагоне. I колькi нi прасiў бацька "буржуя", каб той загадаў дах пафарбаваць ды вагон падправiць, "буржуй" заўсёды аднекваўся ды лаяўся яшчэ:

- Набярэшся тут на вас на ўсiх фарбы, калi на паравозы ды на вагоны не хапае...

Адмаўляў.

А зрабiць ён быў павiнен. I ведалi ўсе, што крадзе гэты загадчык усё са склада, прэ цэлыя бочкi - алiву, фарбу, скрынкi цвiкоў, шкло, жалеза, што нi трапiць пад руку. Збывае потым, прадае гандлярам. Затое i дом, якi будаваў сабе за крадзеныя грошы, - палац цэлы. Дзе ж ты тут дапросiшся ў яго?!

- Узяў бы я яго ды з пузам у бочку, у бочку з мазутай цi з фарбай... Ведаў бы тады ён.

А што ён ведаў, Мiколка i сам добра не разумеў.

Але ў хуткiм часе Мiколка сапраўды адпомсцiў "буржую". I хоць помста была i нядужа вялiкай, але давялося ўсё ж "буржую" перажыць некалькi непрыемных хвiлiн. Было гэта тады, калi "буржуй" скончыў будаваць свой дом.

|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]