Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 35 из 146

Сядзiць дзе-небудзь у Пецярбургу на троне, на карту зiрне, бачыць - станцыя наша... I адразу ў думках у яго: "Ага! А ў мяне там стары герой турэцкай вайны Астап жыве з унукам Мiколкам, а паказаць iх мне перад мае царскiя вочы!" I што ты думаеш! Ён усё можа. Захоча пакараць, адразу i скажа: "Ану, падайце мне сюды Мiколку, я яго жыцця рашу за непаслушэнства!" I чык-чырык - няма галавы ў Мiколкi... А захоча памiлаваць, скажа: "А што табе, Мiколка, даць - залатыя палацы цi цуда-камень самацвет?"

- Мне палацы залатыя непатрэбны... - уздыхае Мiколка. - От бы далi нам, дзеду, невялiчкую хату, каб табе на падлозе не спаць ды зiмой нам усiм не прастуджвацца...

- Бачыш, куды ты хапiў! Невялiчкую хату - гэта, браце, для цара цяжэй, чым залатыя палацы... Не любiць цар такой драбязой займацца.

Мiколка ўздыхаў, не згаджаўся з такiмi парадкамi.

Так гаварылi часта памiж сабой дзед з унукам. Мiколка i ў бацькi пытаўся пра цара i пра гарох прэжаны.

Бацька пасмейваўся, на дзеда мiргаў:

- Ты яго, Мiколка, слухай, ён табе казак нагаворыць, усё роўна як пра турэцкую вайну. Цар народ кулямi частуе, вось пра якi гарох ён дбае...

Кулi i гарох - незразумела гэта крыху для Мiколкi. Распытаў бы яшчэ пра цара ў бацькi, але той не асаблiва паважае такiя гутаркi.

- Адчапiся ты з царамi сваiмi... Трутнi яны, крывасмокi на нашым целе.

- Як буржуi?

- Ну, вось... Цар над усiмi буржуямi буржуй, вось хто такi цар...

Не шкодзiла б яшчэ каго распытаць пра цара, але няма ў каго. Не ў папа ж таго ў школе.

|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]