Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 37 из 146

Таварныя цягнiкi стаялi ў тупiках, а пасажырскi як стаў на трэцiм пуцi, так i не пайшоў далей. А ўсiх пасажыраў выгналi з вагонаў i пазаганялi на станцыю. Вiдаць, таксама, каб цар не ўбачыў...

Мiколка назiраў за пераездам цераз чыгунку. Там таксама iшла работа. Салдаты i жандары не давалi нiкому пераязджаць цераз чыгунку i заганялi ўсiх - i конных i пешых - далей ад чыгункi ў лагчыну. Наогул, у гэты дзень было багата работы жандарам i салдатам. I колькi ж iх нагналi! Паабапал усёй дарогi было поўна iх, усё ганялiся за людзьмi, адганялi iх ад чыгункi.

Вось урэшце паказаўся i цягнiк. Ён хутка прайшоў праз станцыю. Усе вокны былi завешаны фiранкамi. I як нi прыглядаўся Мiколка, ён нiчога не ўбачыў. I толькi ён сабраўся ўжо выйсцi з вагона, калi прайшоў цягнiк, як яго за руку схапiў салдат.

- Ты куды, падшывалец, назад!

Аказалася, што прайшоў толькi цягнiк з царскiмi генераламi i слугамi i хадзiць па пуцях яшчэ не дазвалялася. Праз якiя паўгадзiны паказаўся i царскi цягнiк. Вялi яго аж два паравозы, i на пярэднiм быў вялiкi двухгаловы арол. Усё роўна як той, што быў намаляваны на Мiколкавым вагоне над надпiсам: "40 человек, 8 лошадей". Але гэты арол быў надзвычай вялiкi i блiскучы, аж загледзеўся на яго Мiколка, на якую хвiлiну i пра цара забыўся. Вагоны ў цягнiку былi надзвычай прыгожыя, усё з шырокiмi вокнамi, блiскучымi, як люстэркi. Цягнiк iшоў вельмi марудна на стрэлках, нiбы воз якi з малаком цi з гаршкамi. Мiколка пiльна прыглядаўся да акон, каб угледзець цара цi хаця царанят. Але дзе ты ўбачыш на такой адлегласцi.

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]