Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 36 из 146

Можа выйсцi горайАдама i Евы...

А неўзабаве давялося Мiколку з царом пазнаёмiцца, ды яшчэ як! Так пазнаў цара, што потым i другiм не раiў.

Аднае ранiцы панеслiся па вагонах чуткi, што заўтра цар будзе па чыгунцы ехаць. I сапраўды, яшчэ ўвечары ў вагон да Мiколкi ўвалiлiся салдаты i пара жандараў. I так па ўсiх вагонах пасёлка. Бацьку i дзеду далi спецыяльныя бляшкi, каб павесiлi на грудзi замест прапускоў. Гэта каб кожны бачыў, што яны служаць на дарозе, i не затрымлiваў на пуцях. I вельмi строга загадалi, каб не хадзiлi, аднак, без патрэбы па пуцях i каб нi кроку не рабiлi на станцыю. Ды загадалi яшчэ навокал вагона жоўтага пяску насыпаць. А мацi цэлы экзамен учынiлi, загадалi ёй вагон звонку адмыць i новымi хусткамi дзверы i вокны завесiць, каб не бачыў цар лахманоў гэтых тухлых, не псаваў бы настрою. I каб самi ля вокнаў не стаялi, iначай "страляць будзем".

- Ды глядзi, галадранца гэтага за дзверы не выпушчай, убача цар - у Сiбiр тады запяком! - гэта ўжо ў дачыненнi да Мiколкi.

"Вiдаць, пабойваецца мяне цар, калi зiрнуць на мяне баiцца..." падумаў Мiколка, але змоўк, не сказаў нiчога.

I як прачнуўся Мiколка, так i пiльнаваўся акна, а цi скора царскi цягнiк пойдзе. Бачыў ён, як завiхалiся на пуцях рабочыя, якiх падганялi жандары. Рабочыя падчышчалi i падмяталi пуцi, замыкалi стрэлкi i наглуха забiвалi iх кастылямi. Гэта для таго, каб царскi цягнiк не павярнуў на другую дарогу i каб нiхто не мог павярнуць стрэлку не туды, куды трэба. I ўвесь таварны i пасажырскi рух спынiўся.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]