Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 38 из 146

А цягнiк усё iшоў цiха, паволi. I тады, не доўга думаючы, кiнуўся Мiколка маланкай да цягнiка, каб спрытней разгледзець усё. Ён ужо наблiжаўся да вагонаў, як за iм пабеглi аж два жандары i крычалi так, што не чутна было стуку вагонаў:

- Стой! Стой! Страляць будзем...

Мiколка бачыў, як заварушылiся фiранкi на вокнах вагонаў i нечыя палахлiвыя твары схавалiся за iмi. I, каб не папасцiся ў лапы жандараў, Мiколка як дуж сiгануў на падножку вагона i кiнуўся далей, у тамбур.

"Пад'еду, - думаў, - за станцыю, а там i саскочу ля семафора..."

Толькi ён падумаў гэта, як яго i схапiлi за рукi ў вагоне двое салдат-вартавых, што стаялi непрыкмечаныя iм каля выхаду. А нейкi сiвы-сiвы, увесь у золаце, у медалях, у звёздах ды ў блiшчастых эпалетах, наставiў на Мiколку пiсталет i, трасучыся i адступаючы назад, крычаў не сваiм голасам:

- Стой! Стой! Рукi ўгару!

А дзе ты падымеш гэтыя рукi, калi iх сцiснулi так, што косцi занылi.

- Не варушыся, застралю! - не сунiмаўся стары. - Звязаць злачынца, абшукаць, адабраць зброю!

Моцна скруцiлi Мiколку рукi назад, аж уелiся рамянi ў цела. Павалiлi Мiколку на падлогу, абшукваць пачалi. Але што ты там знойдзеш у Мiколкавых кiшэнях. Высыпалася з iх штук з дваццаць розных гузiкаў, дзве невялiчкiя гайкi, пара цвiкоў, кавалачак каляровага шкла, драбок цукру, што ўзяў у дзеда, ды кавалак "зайцавага хлеба".

|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]