Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 53 из 146

Аж заскакаў ад вялiкай радасцi Мiколка, але бацька абурыўся на яго:

- Цiшэй ты, скакун! Яшчэ немцы пачуюць, ураз прыйдуць сюды... А цяпер бывайце... Даводзiцца, як бачыце, хавацца... Арыштоўвалi, вiдаць, па спiску, нейкi гад пастараўся для немцаў спiсак скласцi ўсiх тых, хто быў найбольш актыўны... Ну, не сумуйце ж, не вечна тут немцы будуць.

I толькi бацька нагу на парог паставiў, як падбегла ўсхваляваная мацi, на акно паказала:

- Пачакай, вунь iдзе адзiн з начальнiкаў дэпоўскiх, каб не ўгледзеў яшчэ часам.

Да вагона наблiжаўся той самы "буржуй", з якiм былi ў Мiколкi неаднаразовыя сутычкi i якi загадваў жыллёвымi вагонамi дэпо. Ён iшоў проста да вагона. Мiколкаў бацька зайшоў за полаг i схаваўся там. Неўзабаве зайшоў "буржуй", не вiтаючыся, важна рассеўся на зэдлiку, нахабна азiраючы ўсё навокал...

- Ну што ж, вiтаю вас, вiтаю! Накамiсарствавалiся, значыць, здаволiлiся...

Маўчала мацi, маўчаў Мiколка, не ведаючы, да чаго хiлiць гэты чалавек.

А той сядзеў, азiраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. I ўрэшце загаварыў:

- Сказ мой будзе кароткi... Не ўсё ж у камiсарах хадзiць ды другiмi камандаваць. Расправяцца вось цяпер немцы з вашым камiсарам. Паслухайце цяпер i майго загаду - у дваццаць чатыры гадзiны аслабанiць гэтую кватэру, i каб духу вашага тут не было... Хоць да д'ябла! А не паслухаеце - штыкамi выпарам, бо, дзякаваць Богу, ёсць цяпер каму за парадкам сачыць... Дык жыва ж...

|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]