Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 67 из 146

З вусоў лiлiся струменi вады, i ўвесь ён быў такi прыгажун у гэту хвiлiну, такi ваяўнiчы з выгляду, што цяжка было салдатам захаваць строгую дысцыплiну ўтакi ўрачысты момант. Яны залiвалiся дружным рогатам. Дзед i Мiколка не прамiнулi тут даць драпака.

Дзед бег так шпарка, што зачапiўся за кастыль i пакiнуў на iм палавiну адарванай падэшвы. Ды ў дадатак згубiў красала, якiм выкрэшваў заўсёды агонь для свае пiпкi. Гэтае красала, як i ўсё ў дзеда, пачынаючы з яго медалёў i канчаючы пiпкай, было, па яго словах, вельмi гiстарычным. Таму зразумелы тыя вохi i ахi, якiя апанавалi дзеда, калi ён не далiчыўся красала. Яно заўсёды было прывязана танюткiм раменьчыкам да пояса.

- Гэта ж не са звычайнага жалеза, а з турэцкай крывой шаблi была зроблена гэтая рэч. А шабля належала самаму заядламу турэцкаму салдату-янычару... - успамiнаў пасля дзед пра сваю страту i вельмi ж сумаваў i жалкаваў.

- Яно i вiдаць! - падтакваў дзеду Мiколка. - Калi ты пачынаеш красаць, дык нiбы шабляй махаеш, i не падыходзь блiзка.

I сапраўды, калi дзед выкрэсваў агонь для пiпкi, дык махаў так заўзята рукой, што лепш было адысцiся далей, каб не атрымаць па лбу. Ды i выгляд тады ў дзеда быў надзвычай суровы i грозны.

Так закончылiся ўцёкi для дзеда. Мiколка ж кiнуўся ў другi бок. Як маладзейшы i спрытнейшы, ён пабег пацiху памiж вагонаў, перабег пуцi i схаваўся за вадакачку. Апынуўшыся тут, ён не мог уцярпець, каб не паглядзець, а чым жа ўрэшце скончыцца ўся пакгаўзная справа. Па вiтай чыгуначнай лесвiцы ён спрытна забраўся на вадакачку i, прымасцiўшыся пад самай страхой, пiльна сачыў за пакгаўзам.

Там варушылiся ля каменданта салдаты.

|< Пред. 65 66 67 68 69 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]