Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 75 из 146

У самы раз была гэтая цеплыня, бо ў лесе стаяў густы халодны туман, у расе былi лесавыя травы, кусты i дрэвы. Аж пальцы на руках адубелi ў Мiколкi ад золкай вiльгацi ранiцы. Прыкладзеш руку да торбы - i добра, як ля печы ўсё роўна.

Развiднела.

Галасы раздавалiся ўсё мацней i мацней, выразна чуўся плач. Вось i выйшлi на самы ўскраек лесу да невялiчкай палянкi, акружанай непралазным хвойнiкам, хмызнякамi. Трохi не дайшлi да самай палянкi, як спынiлiся, схаваўшыся ў хваёвым гушчарнiку. Стаялi i моўчкi глядзелi на палянку. I праз якую хвiлiну да Мiколкi нахiлiўся дзед, праказаў гарачым шэптам:

- Iдзi, Мiколка, назад адсюль... Не трэба глядзець на брудныя людскiя справы.

Але, сцяўшы зубы, стаяў Мiколка i, нiчога не адказваючы дзеду, глядзеў на палянку. Пад высокай разгалiстай хвояй стаяў чалавек. Быў ён сярэдняга росту, шырокi ў плячах, прысадзiсты. Быў ён без шапкi, буйныя пасмы валасоў у беспарадку звiслi на бледны лоб. На чалавеку была звычайная сялянская свiтка, такiя ж зрэбныя штаны. Ён быў босы i зябка перамiнаўся з нагi на нагу. З-пад разарванага каўняра палатнянай сарочкi вiдаць быў матроскi цельнiк у сiнюю з белым палосамi.

"Марак, вiдаць", - падумаў Мiколка, успомнiўшы матросаў, якiя цэлымi эшалонамi праходзiлi праз станцыю ў часе рэвалюцыi.

Але што асаблiва кiдалася ў вочы, гэта быў позiрк гэтага чалавека. Ён быў поўны вялiкай нянавiсцi да людзей, што стаялi вакол яго з вiнтоўкамi са штыкамi. То былi немцы. Трое вартавалi чалавека, двое таропка, хапаючыся, рылi лапатамi зямлю, капалi яму - магiлу.

|< Пред. 73 74 75 76 77 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]