Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 76 из 146

Свежы пясок жаўцеў на палянцы, бразгалi каменьчыкi аб лапаты. Завiхалiся людзi. I вiдаць было, нiбы чаго саромеюцца гэтыя людзi, унiкаюць глядзець у вочы адзiн другому i нiбы чакаюць нецярплiва, як хутчэй скончыць гэтую нудную справу. Толькi адзiн з iх, што быў без вiнтоўкi i трымаў у руцэ рэвальвер, хадзiў абыякава па палянцы, грозна падганяў тых, што капалi зямлю, крычаў, лаяўся.

- Афiцэр... - цiха шапнуў Мiколку дзед i замоўк.

З ямы вылезлi салдаты, кiнулi ўбок лапаты, узялi вiнтоўкi, што стаялi прыхiленыя да дрэва. Афiцэр падышоў да чалавека пад хвояй, выняў з кiшэнi нейкую паперу. Страшэнны плач раздаўся на паляне, i Мiколка тут заўважыў, што з боку паляны пад зламанай бярозай стаяла жанчына з дзiцем на руках. Другое, большае, стаяла побач, трымаючыся адной рукой за матчын падол, другой расцiрала слёзы на перапалоханым i запэцканым тварыку. Жанчына кiнулася была да чалавека, што стаяў без шапкi, але грозна закрычаў афiцэр i, наставiўшы на яе рэвальвер, адагнаў назад.

Афiцэр, спяшаючыся, чытаў прысуд:

- "За пасягненне на маёмасць i жыццё мясцовага пана... за парушэнне закону аб уласнасцi... за супрацiўленне iмператарскiм нямецкiм войскам... за падбухторванне сялян супроць падаткаў... батрак Сямён, былы матрос i член былога бальшавiцкага савета, па загаду яго iмператарскага вялiчаства iмператара ўсяе Германii Вiльгельма II прысуджаны ваенным судом да расстрэлу..."

Двое салдат кiнулiся да чалавека пад хвояй i сталi надзяваць яму мяшок на галаву.

|< Пред. 74 75 76 77 78 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]