Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 79 из 146

Пад гэтымi дзяругамi спалi на лахманах дзецi. Плакалi жанчыны то голасна, то цiха, наўзрыд. Плакалi па-рознаму, але словы былi адны:

- А што ж то будзе далей? Хiба жывымi ў магiлу класцiся?

Ля калёс гарэлi агнi. Сухое вецце хвой патрэсквала ў полымi i сыпала ўгору снапы iскраў. Нiбы раiлiся залатыя пчолы, падымалiся ўсё вышэй i вышэй, аж пад самыя верхавiны маўклiвых сосен, ялiн. Ад сядзеўшых ля агню сялян мiтусiлiся навокал палахлiвыя ценi, яны скакалi па дрэвах, па кустах i знiкалi, праглынутыя чорнымi змрокамi ночы. Усюды было трывожна. Гэта вiдаць было i па плачу жанчын, i па гутарках сялян, па iх трывожных позiрках навокал. Некалькi чалавек было з старымi паляўнiчымi стрэльбамi. Яны вартавалi жывёлу - тут жа ў лесе пасвiлiся конi, каровы, свiннi.

Мiколку з дзедам спынiлi некалькi чалавек, акружылi, запыталi сурова:

- Што вы за людзi? Чаго паначы швэндаецеся па лесе?

- А вы хто? - перапытаў у сваю чаргу дзед.

- Мы сяляне, уцяклi ў лес ад немцаў...

- Ну дык i мы ўцяклi ў лес... А самi мы рабочыя, чыгуначнiкi.

Слова за словам - пачалася гутарка. I тут убачыў Мiколка, што аднолькава прыходзiцца ад немцаў i рабочым i сялянам. I тым i другiм прыходзiцца хавацца, ратаваць сваё жыццё, апошнi свой кавалак хлеба. Рабочага пад канвоем немцы вядуць на працу ў дэпо, на паравоз. За гэтую працу амаль нiчога не даюць, прымушаюць галадаць. У селянiна немцы адбiраюць апошнюю карову, апошнi хлеб, паляць яго хату, калi селянiн не захоча добраахвотна аддаваць гэты хлеб.

|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]