Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 88 из 146

усё... I хто што ў пана браў. I хто да бальшавiкоў быў блiзка. I хто бальшавiцкiм духам жыве.

Тады акружылi яго цiха i, наставiўшы кулакi да носа, папярэдзiлi грозна:

- Замоўч, божая гнiда... Толькi рот паспрабуй раскрыць, не ўбачыш болей ты свету. I памятай, калi выдасi хоць аднаго чалавека, не жылец ты на гэтым свеце. Не гэтымi, дык другiмi рукамi задушым, з агнём-полымем пусцiм усе твае паганыя здабыткi.

Чалавек змаўкаў, бялеў i тросся ўвесь, як у лiхаманцы.

Гэта быў трапiўшы сюды па непаразуменню царкоўны стараста суседняга сяла. Ён баяўся за сваё жыццё, баяўся немцаў, каб не трапiць у немiнучую бяду. Але яшчэ болей баяўся ён сваiх сялян. Ён добра ведаў, што яны не кiдаюць сваiх слоў на вецер, што ўсiх iх не заб'юць, што заўсёды знойдуцца людзi, якiя здолеюць жорстка расправiцца з iм. I ён тросся, баяўся, як смоўж, уцiнаў галаву ў плечы, малiўся Богу.

Вельмi ненавiдзеў гэтага чалавека Мiколка, гатоў быў сваiмi рукамi задушыць яго, каб змоўк гэты паганы слiзкi рот, якi памiнае ўсё Бога, Багародзiцу.

Як жа! Багародзiца! Благадатная!

У склепе прасядзелi да самага вечара. Увесь дзень сядзелi галодныя, толькi далi iм па кубку халоднай салдацкай кавы, горкай, нясмачнай. Дзед аж плюнуў.

- I гэта ежа, называецца...

Вечарам зайшоў афiцэр i пачаў выводзiць па аднаму, па два са склепа. Неўзабаве павялi i дзеда з Мiколкам. Iх доўга вялi па розных калiдорах, закутках, урэшце прывялi ў вялiкi, прыгожа абстаўлены пакой. Тут было некалькi салдат, афiцэр.

|< Пред. 86 87 88 89 90 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]