Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 97 из 146



I здавалася Мiколку, што вылецiць яго сэрца з грудзей ад вялiкай радасцi. Ён кiнуўся на шыю матросу, якi, вiдаць, камандаваў усiмi людзьмi.

- Ого! Якi ж ты яшчэ маленькi, а так ужо немцаў укрыўдзiў, што яны табе смерць рыхтавалi... - усмiхнуўся матрос i, падхапiўшы Мiколку, падняў яго высока-высока, пад самыя шаты нерухомых лiп.

Нiчога не адказаў Мiколка, увесь захлынуты радасцю збавення, радасцю перамогi. I толькi ўгледзеўшыся ў матроса, ён крыкнуў дзеду:

- Дзед, а гэта ж той чалавек, што пад хвояй стаяў i якога ты ад расстрэлу выбавiў.

I што тут было, хiба апiшаш! Дзед абняўся з матросам. Яны кiнулi вобземлю шапкi i разы тры пацалавалiся, моцна абняўшыся. Аж войкнуў дзед, да таго моцна сцiснуў яго ў абдымках Сёмка-матрос. I бачыў нават Мiколка, як заплакаў дзед i - якi ж ён хiтры! - неўпрыкметку выцер слязу кончыкам барады. Не сцярпеў тут Мiколка, папракнуў дзеда:

- А здаецца ж, не малы ты ўжо, дзед, i трэба ж так...

- То ж гэта не сляза, унуча, гэта радасць... - сканфузiўся дзед.

Ну, што ты зробiш тут з гэтым дзедам!

Сёмка-матрос запытаў iх, адкуль яны, што за людзi i якiя прычыны прымусiлi дзеда смела заступiцца за яго, Сёмкава, жыццё. I калi ўсе даведалiся, што дзед Астап - бацька памочнiка машынiста Андрэя, а Мiколка сын Андрэеў, агульнай радасцi не было канца-краю.

- Гэта ж мой найлепшы прыяцель, твой бацька! - гаварыў ён Мiколку. Твой жа бацька самы смелы бальшавiк! Мы з iм, ды з другiмi рабочымi, ды з нашымi вось партызанамi добра правучым паноў...

|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]