Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 188 из 253

Ліст спалі, бо мне асабліва небяспеч… Тв… ся… Над імі таксама жахлівая небяспека, якую можаш папярэдзіць толькі ты… (зноў выпалена многа) …одзь.

Твой добразычлівы Лікол…»

Д'ябал ведае, што такое! Я амаль нічога не атрымаў ад гэтай расшыфроўкі. Ну, пераканаўся, што тут было нешта злачыннае. Ну, даведаўся яшчэ, што невядомы «Лікол…» (што за паганскае імя!) спрытна выкарыстаў нашы адносіны, пра якія мог толькі здагадвацца. І нічога! Нічога больш! А між тым вялізны шэры камень лёг на магіле чалавека, які быў або мог быць (чалавек — гэта тое, чым ён будзе, а не тое, чым ён з'яўляецца зараз) для маёй краіны чымсьці ў сто разоў большым за мяне. І не сёння, дык заўтра такі менавіта камень мог прыціснуць і мяне. Куды тады падзенецца Надзея Раманаўна?

Той дзень прынёс яшчэ адну навіну: прынеслі цыдульку, у якой высакапышнымі словамі і на адменна дрэннай паперы мяне выклікалі ў суд да павятовага мястэчка. Трэба было ехаць. Я дамовіўся з Рыгорам наконт каня, перадаў яму свае меркаванні пра ліст, а ён распавёў, што за хатай Гарабурды сочаць і нічога падазронага не заўважаюць.

Думкі мае зноў звярнуліся да Бермана.

У гэты спакойны і не па-асенняму ціхі вечар я доўга думаў над тым, што чакае мяне ў павеце, і вырашыў ні ў якім разе не затрымлівацца там. Я зусім быў збіраўся пайсці адсыпацца перад дарогаю, калі раптам, звярнуўшы за паваротку алеі, пабачыў на замшэлай лаве Яноўскую.

|< Пред. 186 187 188 189 190 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]