Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 213 из 253

І нават невядомае «ічкі на…» з ліста Свеціловічу раптам заканамерна ператварылася ў любімае прыслоўе Дубатоўка: «Балеснічкі нашы, што гэта робіцца на зямлі?!»

Я працёр вочы, адагнаў ачмурэнне:

— Не, не можа быць. Якая яму карысць, ён зусім і не спадчыннік пані.

І тут адгадка бліскавіцай шуганула ў маёй галаве:

— Пачакайце тут, Надзея Раманаўна. Пачакай, Рыгор. Я прайду да пана Гарабурды. Пасля мне трэба будзе перабраць рэчы Бермана.

— Добра, — сумна сказала Яноўская. — Яго пахавалі ўжо.

І я пабег па сходах. Думкі мае ішлі ў двух кірунках. Першае: Дубатоўк мог дамовіцца з Берманам (толькі чаму ён забіў яго?). Другое: Гарабурда таксама мог неяк залежаць ад Дуботоўка.

Ірвануў дзверы. Насустрач мне з крэсла ўстаў пажылы мужчына з гамерычнымі ляжкамі. Ён здзіўлена глядзеў на мой рашучы твар.

— Прабачце, пан Гарабурда, — рэзка кінуў я, як у вір скокнуў. — Я павінен паставіць перад вамі адно пытанне. Пра вашы адносіны з панам Дубатоўкам. Нашто вы далі гэтаму чалавеку так заўладаць вамі?

Ён выглядаў як спайманы на месцы крадзяжу. Нізкі лоб яго пачырванеў, вочы замітусіліся. Але, відаць, па маім твары ён зразумеў, што жартаваць са мною нельга.

— Што зробіш… Вэксалі, — замармытаў ён.

І зноў я трапіў у мішэнь, мецячы ў неба:

— Вы далі пану Дубатоўку вэксалі пад маёнтак Яноўскай, які вам не належыць.

— Гэта была такая мізэрная колькасць грошай. Усяго тры тысячы рублёў.

|< Пред. 211 212 213 214 215 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]