Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 235 из 239

Стоячы на крыле, я праверыў, цi не пагражае гелiкаптэру небяспека спаўзцi ў Акiян; хвалi лiзалi зубчасты край берага за некалькi крокаў ад месца пасадкi, але гелiкаптэр упэўнена стаяў на шырока расстаўленых палазах. Я саскочыў на... "зямлю". Тое, што напачатку я палiчыў сцяной, за якую ледзь не зачапiўся, было вялiзнай, дзiравай, як рэшата, тонкай, як плёнка, касцяной плiтой, што тырчком стаяла i прарасла патаўшчэннямi накшталт маленькiх галерэй. Шчылiна шырынёй некалысi метраў наўскасяк падзяляла ўсю гэтую шматпавярховую плоскасць i выяўляла перспектыву глыбiнi. Тая ж перспектыва была вiдаць праз вялiкiя, раскiданыя абы-як адтулiны. Я залез на блiжнi выступ сцяны i адзначыў, што падэшвы скафандра незвычайна ўстойлiвыя, а сам скафандр зусiм не перашкаджае рухацца. Апынуўшыся на вышынi пяцi паверхаў над Акiянам, я павярнуўся тварам да шкiлетападобнага пейзажу i толькi зараз здолеў як след разгледзець яго.

Мiмоiд дзiўным чынам нагадваў старадаўнi напаўразбураны горад, нейкае экзатычнае мараканскае паселiшча, якое шмат стагоддзяў таму было зруйнавана землятрусам цi нейкiм iншым катаклiзмам. Я выразна бачыў пакручастыя, напалову засыпаныя i забарыкадаваныя руiнамi вулiчкi, якiя крута спускалiся да берага, каля якога булькала пенiстая мазь, вышэй уздымалiся ацалелыя зубцы сцен, бастыёны, iх акруглыя асновы, а ў выпуклых i з упадзiнамi сценах чарнелi адтулiны, падобныя на разбураныя вокны або крапасныя байнiцы.

|< Пред. 233 234 235 236 237 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]