Салярыс (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
237 из 239
Тады яна дакладна паўтарыла тое, з чым людзi сутыкнулiся яшчэ амаль сто гадоў таму: затрымалася, крыху адсунулася, абкружыла маю руку, не дакранаючыся, аднак, да яе, так што памiж рукавiцамi скафандра i ўнутраным бокам паглыблення, якое з вадкага адразу стала мясiстым, застаўся тонкi слой паветра. Я паволi падняў руку, хваля, а дакладней, яе вузкi атожылак, пайшла ўслед за рукой па-ранейшаму ахоплiваючы маю руку паступова святлеючым бруднавата-зялёным слоем. Я ўстаў, каб падняць руку яшчэ вышэй. Атожылак сцюдзянiстага рэчыва напяўся, як дрыготкая струна, але не парваўся. Аснова цалкам расплюшчанай хвалi, як дзiўная, цярплiвая ў чаканнi канца эксперымента iстота, прыхiнулася да берага ля маiх ног, таксама не датыкаючыся да iх. Здавалася, што з Акiяна вырасла цягучая кветка, чашачка якой ахоплiвала мае пальцы, стаўшы iх дакладным негатывам, але не датыкалася да iх. Я адсунуўся. Атожылак затрымцеў i неахвотна вярнуўся назад, эластычны, хiсткi, няўпэўнены. Хваля ўзнялася, уцягваючы яго ў сябе, i знiкла за берагам. Я паўтараў гэтую гульню да таго часу, пакуль зноў, як i сто гадоў таму, адна з чарговых хваль не адкацiлася абыякава, нiбыта здаволеная новымi ўражаннямi. Я ведаў, што мне давялося б чакаць некалькi гадзiн, пакуль зноўку прачнецца яе "цiкаўнасць". Я сеў. Добра вядомая мне з кнiг з'ява нiбыта перарадзiла мяне: нiякая тэорыя не магла перадаць рэальнага ўражання.
|< Пред. 235 236 237 238 239 След. >|