Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 239 из 239

А вось быць гадзiннiкам, што адлiчвае бег часу, гадзiннiкам, якi то разбiраюць, то збiраюць нанава, у механiзме якога, ледзь толькi канструктар закране маятнiк, нараджаюцца адчай i каханне, ведаць, што ты толькi рэпетытар пакут, тым мацнейшых, чым больш смешнымi яны становяцца ад iх шматкратнасцi? Паўтараць чалавечае iснаванне, але паўтараць яго так, як п'янiца паўтарае звыклую мелодыю, кiдаючы ўсё новыя i новыя медзякi ў музычную шафу? Я нi хвiлiны не верыў, што вадкi гiгант, якi нясе ў сабе смерць сотням людзей, да якога дзесяткi гадоў уся мая раса марна спрабавала звiць хоць нiтачку паразумення, што ён, якi бязмэтна гонiць мяне, як пылiнку, будзе ўзрушаны трагедыяй двух людзей. Але яго дзеяннi мелi нейкую мэту. Праўда, нават у гэтым я не быў цалкам перакананы. Аднак проста сысцi, саступiць - азначала закрэслiць тую, няхай сабе iснуючую толькi ва ўяўленнi мажлiвасць, якую даруе прышласць. Дык што ж урэшце - гады сярод мэблi i рэчаў, да якiх мы разам датыкалiся, у паветры, якое яшчэ захоўвае яе дыханне? У мяне не было надзеi. Але я жыў чаканнем, гэта было апошняе, што засталося ад яе. Якiя здзяйсненнi, кпiны, якiя пакуты яшчэ чакалi мяне? Я нiчога не ведаў, але па-ранейшаму верыў, што не мiнуў яшчэ час нязвыкла суровых цудаў..

Закапанэ, Чэрвень 1959 - чэрвень 1960

|< Пред. 235 236 237 238 239 >|

Java книги

Контакты: [email protected]