Салярыс (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
1 из 239
---------------------------------------------
Лем Станислав
Салярыс (на белорусском языке)
Станiслаў Лем
Салярыс
Пераклаў Максiм Валошка
ПРЫШЭЛЕЦ
А дзевятнаццатай гадзiне бартавога часу я прайшоў мiма тых, хто сабраўся вакол шлюзавой камеры, i па металiчных прыступках спусцiўся ў капсулу. Месца ў ёй было акурат столькi, каб падняць локцi. Я ўставiў наканечнiк шланга ў штуцэр, якi вытыркаўся са сцяны, i скафандр напоўнiўся паветрам. Пасля гэтага я не мог ужо нават паварушыцца. Я стаяў - а дакладней - вiсеў - у паветранай ложы, з'яднаны ў адно цэлае з металiчнай шкарлупiнай.
Узняўшы вочы, я ўбачыў праз выпуклую шыбу iлюмiнатара сцены шахты i схiлены над ёй твар Модарда. Пасля твар знiк i запанавала цемра, бо зверху зачынiлi цяжкi конусападобны абцякальнiк. Я пачуў васьмiразова паўтораны вiск электраматораў, якiя дацiскалi шрубы. Пасля - шум паветра, якiм напампоўвалi амартызатары. Вочы прывыклi да цемры. Я ўжо адрознiваў зеленаваты контур адзiнага табло-паказальнiка.
- Кельвiн, ты гатовы? - пачулася ў слухаўках.
- Так, Модард, гатовы, - адказаў я.
- Не хвалюйся, Кельвiн. Станцыя цябе прыме, - прамовiў ён. - У добры шлях!
Я не паспеў адказаць, бо нешта заскрыгатала ўгары i капсула здрыганулася. Я iнстынктыўна напружыў мускулы, але ўсё супакоiлася.
- Калi старт? - спытаўся я i пачуў шоргат, быццам зернейкi сама дробнага пяску сыпалiся ў мембрану.
- Ты ўжо ляцiш, Кельвiн. Бывай здаровы! - адказаў Модард.
|< 1 2 3 4 5 След. >|