Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 10 из 40

Масена меў да робата адносiны прафесiйныя: усе iнтэлектронiкi ведаюць, а дакладней, робяць выгляд, што ведаюць, якiя малекулярныя працэсы i токi выклiкаюць тыя цi iншыя рэакцыi або адказы аўтамата, i таму адмаўляюць любыя меркаваннi пра якую-небудзь разумнасць iхяк абсалютнае глупства. Тым не менш да Анэля ён адносiўся гэтак жа, як добры механiк да свайго дызеля: не дазваляў перагружаць, любiў за выканальнасць i клапацiўся пра яго як мог.

А шостай гадзiне цярпенне ў Пiркса лопнула, бо ў яго здранцвела нага, i ён пачаў пацягвацца так, што аж косцi затрашчалi, кратаў ступнёй i згiнаў нагу ў калене, каб паскорыць кровазварот, а пасля стаў хадзiць з кута ў кут барака, добра ведаючы, што нiчым больш не здолее дапячы Крулю, якi заглыбiўся ў праверку падлiкаў.

- Маглi б ужо i цiшэй! - сказаў нарэшце Круль, звяртаючыся да iх абодвух, нiбы не бачыў, што ходзiць адзiн Пiркс, а Масена са слухаўкамi на вушах уважлiва слухае нейкую перадачу, развалiўшыся на пнеўматычным крэсле, выраз твару ў яго быў смешны, задуменны. Пiркс адчынiў дзверы, якiя рвануў моцны заходнi вецер, i калi вочы трохi прывыклi да цемры, прыхiнуўся плячыма да сцяны з лiставога алюмiнiю, якая дрыжала ад моцнага ветру, i пачаў углядацца ў той бок, адкуль павiнен быў з'явiцца Анэль. Ён бачыў толькi рэдкiя зоркi, дрыготкiя ў паветры, парывы ветру халоднымi хвалямi студзiлi яго галаву, блыталi валасы, а ноздры i лёгкiя аж раздувалiся ад ветру - хуткасць яго была метраў сорак у секунду. Ён пастаяў, а калi стала холадна, вярнуўся ў барак, дзе Масена, пазяхаючы, здымаў з галавы слухаўкi i пальцамi расчэсваў валасы, Круль жа, зморшчаны, сухi, цярплiва складваў паперы ў папкi, пастукваючы кiпамi аркушаў, каб выраўняць iх.

- Няма яго! - сказаў Пiркс i сам здзiвiўся, як гэта прагучала - амаль як выклiк.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]