Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 9 из 40



Аднак Круль вырашыў, што дапамога Пiркса Анэлю не будзе патрэбна, таму наўючылi яны на робата апарат, касеты з фотаплёнкай i, склаўшы ў кабуры пояса рэактыўныя патроны, паслалi Анэля да вяршынi горнага масiву.

Робат выйшаў а восьмай ранiцы - Масена голасна выказаў упэўненасць, што ён справiцца са сваiмi справамi да абеду. Аднак мiнула другая, трэцяя, пасля чацвёртая гадзiна, нарэшце апусцiўся змрок, але Анэль не вяртаўся.

Пiркс сядзеў у кутку барака пад насценнай кадмiевай лямпай i чытаў надта растрапаную старую кнiжку, якую пазычыў яшчэ на Базе ў нейкага пiлота, але сэнс яе, бадай, да яго не даходзiў. Сядзець было не надта зручна. Рыфлёная алюмiнiевая сценка цiснула на плечы, з падушкi-надзiманкi ўцякло ўсё паветра, i ён адчуваў, як у ягадзiцы ўпiваюцца праз прагумаваную тканiну вострыя гайкi канструкцыi. Нягледзячы на гэта, ён не мяняў пазiцыi, паколькi нязручная поза дзiўным чынам гарманiравала з набiраючай моц злосцю. Нi Круль, нi Масена дагэтуль нiбы не заўважалi адсутнасцi Анэля. Круль, якi ўвогуле не быў жартаўнiком i нават не спрабаваў жартаваць, невядома чаму з самага пачатку называў робата Анёлам або нават Жалезным Анёлам, iнакш да яго i не звяртаўся, i такая па сутнасцi дробязь ужо колькi разоў раздражняла Пiркса, што за адно гэта ён знелюбiў касмографа.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]