Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 11 из 40

Круль i Масена, вiдаць, заўважылi, якiм тонам гэта было прамоўлена, бо Масена кiнуў позiрк на Пiркса i заўважыў:

- Гэта нiчога, патрафiць, хоць i цёмна, вернецца на iнфрачырвоным...

Пiркс паглядзеў на яго, але нiчога не адказаў. Праходзячы мiма Круля, ён падняў з крэсла пакiнутую там кнiжку i ўсеўся ў сваiм кутку, прытварыўся, што чытае. Вецер мацнеў. Зааконныя гукi нарасталi, уздымалiся да выцця. Аднойчы штосьцi мякка стукнулася ў сцяну, нiбы невялiчкая галiнка, i зноў пацягнулiся хвiлiны маўчання. Масена, якi, напэўна, чакаў, што Пiркс, як заўсёды падатлiвы, возьмецца гатаваць вячэру, нарэшце ўстаў сам i пачаў адчыняць кансервы з самагрэючымi патронамi, уважлiва чытаючы спачатку назвы на этыкетках, нiбы спадзяваўся знайсцi сярод запасаў нейкiя невядомыя дагэтуль прысмакi. Пiрксу не хацелася есцi. Дакладней, ён быў галодны, але не хацелася кранацца з месца. Паступова яго пачало разбiраць нядобрае, халоднае шаленства, ён Бог ведае чаму ўзбурыўся супроць абодвух таварышаў, якiя ўвогуле былi не горшыя з магчымых.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]