Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 28 из 40

Адвярнуўшыся, ён зноўку змераў позiркам аснову слупа, але ўжо iнакш, чым раней, - уяўнае стала рэальным, i хоць яму было крыху непамысна, ён адчуваў пэўнае задавальненне, што можа распачаць адзiнаборства з гэтай гарой.

Масена вырашыў iсцi з Пiрксам, можа, дзеля таго, каб такiм чынам канчаткова супрацьпаставiць сябе Крулю. Да Пiркса пятае праз дзесятае даходзiла iх размова: што загадку трэба абавязкова высветлiць, бо калi яны проста вернуцца, то, магчыма, будзе ўпушчана штосьцi такое ж важнае, як i таямнiчае, якое выклiкала такую нечаканую рэакцыю ў робата, i калi б было толькi пяць шанцаў са ста, што гэта "штосьцi" адбылося, рызыка ўзыходжання будзе цалкам апраўдана.

Круль, гэта варта прызнаць, палiчыў сябе пераможаным i не трацiў больш марна слоў. Запанавала маўчанне. Масена пачаў здымаць са спiны апараты, а Пiркс, якi тым часам падрыхтаваў ужо вяроўку, малаток, крукi i змянiў цяжкiя чаравiкi на туфлi, пазiраў на яго крадком. Масена быў трохi знерваваны, Пiркс бачыў гэта. I не так ад спрэчкi з Крулем - гэта было звыклым, як таму, што ён, вiдаць, дарма ўлiп у сiтуацыю, з якой няма ўжо выйсця. Пiркс падумаў, што Масена, калi б яму прапанавалi застацца, то, хто ведае, мо i згадзiўся б, хоць тут i быў закрануты гонар. Пiркс, аднак, не сказаў нiчога, бо хоць спачатку ўзыходжанне абяцала быць лёгкiм, невядома, як будзе вышэй, асаблiва там, дзе значную частку каменнай сцяны засланялi казыркi. Ён жа нават не вывучыў сцяну праз бiнокль, бо не збiраўся штурмаваць яе.

|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]