Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
29 из 40
Але ўсё ж захапiў вяроўку i крукi - навошта? Замест таго каб аналiзаваць гэтыя супярэчнасцi, ён стаяўi чакаў Масену. Пасля разам яны рушылi няспешна да падножжа скалы.
- Я пайду першы, - сказаў Пiркс, -адразу на ўсю вяроўку; пасля паглядзiм.
Масена кiўнуў галавой. Пiркс азiрнуўся яшчэ раз, каб убачыць, што робiць Круль, з якiм рассталiся моўчкi. Круль стаяў там, дзе яго пакiнулi, ля складзеных рукзакоў. Пiркс i Масена былi ўжо так высока, што за паўночнымi горнымi хрыбтамi маглi ўбачыць маслiнавую пляму далёкiх нiзiн. Аснова камянiстага насыпу была яшчэ зацемнена, толькi вяршынi гор сляпуча блiшчалi, i гэты бляск рассеяным нiмбам высвечваў шчарбiны сцяны, якая ўздымалася над iмi высока ў неба.
Пiркс зрабiў вялiкi крок, намацаў нагой выступ, адштурхнуўся i лёгка пайшоў уверх. Першыя метры былi сапраўды не складаныя. Ён рухаўся мерна, нiбы лянiва, перад самымi вачыма праплывалi шурпатыя слаi скалы, няроўныя, з упадзiнамi цямнейшага колеру. Ён напружваўся, падцягваў цела, перамяшчаўся ўверх, адчуваючы нерухомае, марознае датыкненне ночы, якое iшло ад каменнага масiву. Сэрца стукала шпарчэй, але дыхалася свабодна, ад працы мускулаў прыемная цеплыня разлiвалася па целе. За iм цягнулася вяроўка, i ў чыстым паветры добра было чуваць яе шастанне, калi яна церлася аб скалы; перш чым вяроўка скончылася, Пiркс знайшоў добрае месца для страхоўкi. Некага iншага ён мо проста выцягнуў бы наверх, але Пiркс хацеў пераканацца, чаго варты Масена.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|