Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 30 из 40

Ён стаяў, уцiснуты ў шчылiну, якая iшла наўскасяк праз увесь слуп, i мог, чакаючы Масену, разгледзець вялiкую цяснiну, якую яны абыходзiлi, рухаючыся паралельна ёй - тут яна якраз пышыралася: шэры каменяпад утварыў амфiтэатр увагнутай нiшы; знiзу гэтае месца здавалася зусiм нецiкавым, пляскатым, i толькi тут ва ўсiм прыгостве выявiлася паверхня скалы. Пiрксу было так добра тут аднаму, што ён нiбы войкнуў, калi заўважыў побач Масену; потым яны адразу рушылi далей. Гэтак яно паўтаралася штораз, рытмiчна i спакойна, i на кожным прыпынку Пiркс правяраў iндыкатарам, цi не засведчыць сiгнал у слухаўцы прысутнасць Анэля - толькi адзiн раз згубiў яго i адмовiўся ад зручнай расколiны, бо Анэль падняўся тут па сцяне, хоць i не быў альпiнiстам; Пiркс лёгка адгадваў усе яго наступныя рашэннi, настолькi - калi так можна сказаць адназначнай, настолькi лагiчнай была гэтая дарога ў скале, якая давала магчымасць хутчэй дасягнуць вяршынi. Ва ўсякiм разе было ясна, што Анэль сапраўды падняўся. Пiркс нi на хвiлiну не задумваўся над тым, чаму робат зрабiў менавiта так. Ён прывучыў сябе не разважаць дарэмна. Паволi ён знаёмiўся са скалой - сваiм працiўнiкам; у яго памяцi ўсплылi, здавалася б, забытыя спосабы i прыёмы, ён беспамылкова прадбачыў, што i калi трэба рабiць; нават тое, што яму даволi часта даводзiлася вызваляць адну руку, каб знайсцi iндыкатарам радыеактыўны след, не дадавала яму нiякага клопату. Аднаго разу, трымаючыся за камень, якi, аднак, моцна сядзеў у скале, нiбы замураваны, Пiркс зiрнуў унiз.

|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]