Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 31 из 40

Яны былi ўжо даволi высока, хоць i iшлi нiбыта павольна; Круль стаўся ўжо маленькай плямкай зеленаватага камбiнезона на пляскатым шэрым асыпку, Пiркс нават не адразуадшукаў яго на дне гэтай паветранай студнi, якая зеўрала ля самых ног.

Далей пачынаўся малы траверс; iсцi станавiлася цяжэй, але i Пiркс з кожнай хвiлiнай аднаўляў ранейшыя навыкi, а яны былi такога ўзроўню, што часам было больш бяспечна даверыцца iнтуiцыi, чым свядома разважаць над выбарам прыёмаў; а ў тым, што дарога стала цяжэйшай, Пiркс пераканаўся ў той момант, калi, як i раней, хацеў вызвалiць правую руку, каб узяць звiсаючы з пояса iндыкатар, - i не змог гэтага зрабiць. У яго быў толькi адзiн пункт апоры для левай рукi i штосьцi вельмi невыразнае пад наском правага туфля; адхiнуўшыся як толькi можна ад скалы, ён шукаў апору другой назе i не мог знайсцi. Тады ён адмовiўся ад iндыкатара, бо вышэй было нешта падобнае на невялiкую прыступку.

Яна была пакрыта ледзяным наростам i нахiлена да прорвы, але ў адным месцы лёд быў сарваны з каменя нiбы моцным ударам. Пiркс сваiм туфлем гэтага нiколi б не зрабiў, яму прыйшло ў галаву, што гэта быў Анэлеў чаравiк - бо робат важыў амаль чвэрць тоны. Масена, якi iшоў да гэтага вельмi добра, зараз пачаў адставаць.

Яны наблiжалiся да вяршынi каменнага слупа. Скала, па-ранейшаму шурпатая, пачынала паступова, а чым вышэй, тым больш, нахiляцца да безданi, i iсцi без добрай апоры было цяжка; праз некалькi метраў шчылiна, да гэтага даволi шырокая, скончылася, у Пiркса заставалася яшчэ метраў пяць свабоднай вяроўкi, але ён сказаў Масене сцягнуць яе, каб агледзецца. Бо робат жа прайшоў тут без крукоў, без вяроўкi i без страхоўкi.

|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]