Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 32 из 40

"Значыць, i я гэтак здолею", падумаў Пiркс. Ён пачаў абмацваць скалу над сабой; у костачцы правай ступнi, заклiнаванай у апошнiм звужэннi шчылiны, па якой ён да гэтага iшоў, кальнула ад рэзкага павароту, аднак гэта не спынiла яго. Самымi кончыкамi пальцаў ён намацаў лiштвачку, меншую, чым падушачкi пальцаў; трымаючыся за яе, можна было падцягнуцца, але што далей?

Гэта было ўжо супернiцтва не толькi са скалою, але як бы i з Анэлем, ён жа тут прайшоў, i прытым адзiн. Праўда, пальцы ў яго сталёвыя... Пiркс пачаў ужо вызваляць ступню са шчылiны, калi пры гэтым руху нейкi невялiчкi каменьчык выскачыў з-пад падэшвы i паляцеў унiз. Пiркс выразна чуў свiст паветра, i праз некалькi доўгiх-доўгiх хвiлiн - рэзкi, дакладны ўдар. "Ну што ж, сiтуацыя зразумелая", - падумаў ён. Пiркс вырашыў не падцягвацца i пачаў шукаць месца, каб забiць крук. Аднак у скале не было нават прыкмет трэшчыны; Пiркс, як толькi здолеў, нахiлiўся ў абодва бакi, аднак нiчога не знайшоў.

- Што там? - пачуўся знiзу голас Масены.

- Нармальна, вывучаю, - адказаў ён.

Нага напамiнала пра сябе, ён ведаў, што доўга ў такой пазiцыi не прастаiць. Эх, каб можна было знайсцi iншы шлях! Але варта толькi згубiць след робата, i яго ўжо не знойдзеш на гэтай кiламетровай сцяне. Стараўся знайсцi што-небудзь над сабой. Пад слiзгаючым позiркам сцяна здавалася ўсыпанай трэшчынамi, аднак на самай справе гэта былi ўпадзiны меншыя, чым далонь; разлiчваць можна было толькi на тую лiштвачку.

|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]